Хто я? Каб адказаць на гэтае пытанне, мастачка Шантэл Марцін следавала за сваім маркерам. У гэтай неверагоднай візуальнай прамове, дзе мы можам пабачыць яе унікальную працу з фрыстайл-лініямі — намаляванымі паўсюль, ад экранаў Таймс-сквэр да целаў танцораў Нью-Ёркскага балету — Марцін дзеліцца тым, як яна знайшла свабоду і ўбачыла новыя перспектывы праз мастацтва. Паглядзіце, як маляванне можа звязаць ваш розум з сэрцам і паглыбіць вашую сувязь са светам.

